Чароўны зыход нечаканай сустрэчы
Аздобіў вясёлкавай радасцю лёс.
Твае цалаваў валасы, рукі, плечы,
А твой пацалунак – дарунак нябёс.
Душою і сэрцам адчуў асалоду,
Напіўся кахання крынічнай вады
Прыпаўшы да вуснаў з духмянага мёду,
Каб прагу сваю наталіць на гады.
Тады зразумеў – не хачу вызвалення,
Ад вуснаў тваіх, ад іх казачных чар,
Прызнаўся я шчыра табе, на каленях,
Заўсёды быць разам – вялікшая з мар.
2011