Ганне
Калі мне ўсміхнуцца нябёсы,
Мрою тайны чароўных начэй.
Распляці свае русыя косы
Ты па белі спакусных плячэй.
Я пяшчотна да іх прытулюся
Заінелай сваёй галавой
І да раначку ў іх утаплюся,
І ў снах палятаю з табой.
Мы з табой неразлучныя птушкі.
Нас чаруе нябесная сінь.
Ты мяне, як малога, пагушкай
І на шчоках далоні пакінь.
З маладосці яны калыхалі
Мае згадкі і мары заўжды.
Косы, быццам азёрныя хвалі,
Заінелыя лашчаць гады.