Хай рака нясе...

Яшчэ не ацэнена

Хай рака нясе
яшчэ многа крыг
І блішчаць свінцом
ноччу лужы,
Як ля вогнішча,
ля вачэй тваіх
Я пагрэюся
пасля сцюжы.

Я стаміўся так
без твайго цяпла
І замерз саўсім
без пяшчоты.
На календары
ўсё зіма была
І сцюдзёнымі
былі воды.

Адагрэюся
ля агню вачэй
Да кахання зноўку
вярнуся.
Хай міне вось так
міліён начэй –
Я нічога ўжо
не баюся.

(Акрамя растання…)