Паглядзім у вочы... Памаўчым...
Усміхнёмся, як у час спаткання.
Што — жыццё? Ўсяго салодкі дым,
У якім губляецца змярканне.
І няма прычыны сумаваць,
Што ў мінулым заімгліўся ранак,
І што птушкі з поўдня не ляцяць,
І што зноў намок дажджамі ганак.
Ёсць у нас сухі і ўтульны дом.
І яшчэ далёка да змяркання.
Мы кахаем — значыць, мы жывём.
Мы жывём — і, значыць, ёсць каханне.
Паглядзім у вочы... Памаўчым...
Усміхнёмся, як у час сустрэчы.
Хай жыццё — ўсяго салодкі дым,
Але ў ім гараць і нашы свечы...