Клён за туманамі ціха растане,
Ясны твой воблік далеччу стане –
Што гэта творыцца толькі са мною?!.
Бліжай становішся ты – у растанні!..
Як неспазананай, нябачанай госці,
Не пазнаю зноў, нібы ў маладосці,
І не ўяўляю бязмежнасці іншае
Ласкі, і шчырасці, і прыгажосці!..
Імі да сэрца глыбінь прасвятлёны,
Змогла каўтаю скіпелую горыч,
Каб не вяртацца ніколі пад клёны
Той слепаты, што была з табой поруч!..