Куды ісьці?..

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Куды ісьці?
Замкнёна ўсё наўкол!
Ані няма
у сьвеце гэтым
шэрым.
І сярод жыткі хвіля -
быццам кол -
працяла сэрца
кволаму даверу.

Каму казаць?
Маўчаньне, нібы сьцень,
паветра у нацятасьці
трымае.
І скрозь яго
ледзь-ледзь
ідзе прамень,
і сьвет малы
лучынай асьвятляе.

Чым жыць?
Бо мары марныя мае
у пыл ці попел рынулі,
пасохлі.
І чорны сум
бы хваляю
бярэ,
і песьні жыцьцярадасны -
паглохлі.

Ня трэба слоў!
Сказана ўсё даўно!
Сьпісаны ўшчэнт
аркуш жыцьця паэта.
А сутнасьці ня бачна
ўсё адно.
І толькі сэрца шэпча квола:
"Дзе Ты?"

Дык дзе Ты,
сонца яснае маё?
Куды ісьці, каму казаць, чым жыці?
калі няма Цябе -
дык дзе той плён?
Няма!
Няма яго!
Ня можа быці!