Старэе ўсё ў жыцьці імклівым
І непазьбежна адыходзіць...
Мяняюцца ляндшафт і клімат,
Віруюць перамены ў модзе.
Дапытлівасьць рашучым чынам
Шлях у нязьведанае торыць.
Хто ўспомніць дымную лучыну,
Калі сядзіць прад маніторам?
Даўно ўжо гонка пачалася,
Каб паскарацца год ад году.
I мы гучым у новым часе
Гудком забытым параходу.
Ды прабіваецца праз вусьціш
Галоўная » жыццё
жыццё
Старэе ўсё ў жыцьці імклівым...
Куды ісьці?..
Куды ісьці?
Замкнёна ўсё наўкол!
Ані няма
у сьвеце гэтым
шэрым.
І сярод жыткі хвіля -
быццам кол -
працяла сэрца
кволаму даверу.
Каму казаць?
Маўчаньне, нібы сьцень,
паветра у нацятасьці
трымае.
І скрозь яго
ледзь-ледзь
ідзе прамень,
і сьвет малы
лучынай асьвятляе.
Чым жыць?
Бо мары марныя мае
у пыл ці попел рынулі,
пасохлі.
І чорны сум
бы хваляю
бярэ,
Апошні поезд мэтро зацягне на вакзал...
Апошні поезд мэтро зацягне на вакзал
Каханьне прайшло, ды вось толькі, на жаль
Засталася пустота, нейкі сумны адчай..
Не прыйшла та свабода, што я моцна чакаў.
Зноўку шэрасьць штодзённа, зноўку твары і справы
Усё надзвычай звычайна, пахаваліся мары.
Ад бясконцай самоты моцна сэрца баліць..
Невядома нашто, а працягваеш жыць.