Вышывала дзяўчына ручнiк,
Пры лучыне ў цеснай святлiцы.
Толькі б шчасця i каб на дваiх -
Колас жытнi, сцяжынка, крынiца....
Слязой чыстай крапiла яго,
Цеплы край, бакавыя палоскi.
Грубы лён ад дажджу аднаго
I арнамент з маленячкай вёскi.
Заўтра пойдзе яна пад вянец,
А цяпер вось ручнiк вышывае.
Ручнiк шчэпiць пярсцёнкаў мацней
У далекiм не бацькавым краi.
Вышывае дзяўчына, спяшыць,
У акенца лясок заглядае.
На ручнiк падвянечны глядзiць,
I пабачыўшы краскi, змаўкае.
Сяргей Брандт, 02.12.2012