Малітва

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Ах ты Госпадзе мой, я стаю зараз у храмі тваім.
Я прыйшла, каб спытаць. Адкажы, ці ж я зноў памыляюся?
Кожны дзень зноў палю. Мне лягчэй, выдыхаючы дым.
Паглядзі на мяне, я амаль што ўжо не трымаюся.
Ён аднойчы казаў: “Кацяня, ты такая прыгожая..
Калі зробішся коткай – з табой ажанюся, маленькая”
Толькі я праз яго з кожным днем усе рабілася горшая..
Яшчэ з твару – дзіця, а ў душы ўжо быццам старэнькая.
А калі ён з’язджаў, я тады за руку учапілася,
Бо здавалася, буду трымаць і нікуды не дзенецца.
Я сама ўжо ведаю, Божа, што зноў памылілася.
Бо яшчэ мне здавалася: з’едзе – і ўжо больш не вернецца.
Я глядзела туды, дзе хвіліну таму быў цягнік.
Ах ты ж Божанька мой, што тады ў душы адчувала я.
Вось і ўсе. Ужо з’ехаў. Няма больш у горадзе. Знік.
Родны Госпадзе мой, мне здавалася, я больш трывалая.
Я прыйшла да цябе. Ці ты чуеш дачку сваю кепскую?
Ні аб чым не прашу, толькі гэты цяжар адпусці.
Ды й прабач ты мяне, вось такую дурную і рэзкую.
Ай, чаго гэта я.. выбачай. Мне ўжо трэба ісці.

Axіnіa