МАРА

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Аб табе я марыу безнадзейна.
Ночы, днi – нiбы у забыццi.
Як неверагодная падзея,
Ты з*явiлася у маiм жыццi!...
Вобраз твой я уяуляу начамi,
У натоупе твар шукау я твой,
У зорным небе я блукау вачамi,
Каб сустрэцца позiркам з табой!
Я паверыу, што ты есць на свеце.
Можа блiзка, цi у далечынi,
У ясным, сонечным, вяселым леце,
Iу вясновым, звонкiм ручаi!!
У зiме iскрыстай i задорнай,
У памяркоунай восенi лясной.
Ты у сонцы i у ночы зорнай,
Увесь сусвет напоунены табой!
Што сустрэча наша непазбежна
Веру я, iнакш не можа быць,
Бо адзiн адному мы належым
Колькi будзем у гэтым свеце жыць!
Мая мара, казачная мроя,
Подых мой i свет маiх вачэй,
Адшукайся, я жыву табою!
Толькi я прашу: «Хутчэй! Хутчэй!»

Іншыя вершы аўтара