Матылі

Яшчэ не ацэнена

Песня

Толькі першыя пралескі
На палянах узышлі —
Над разбуджаным узлескам
Закружылі матылі.
Закружылі, закружылі,
Закружылі матылі.

Сонца промні веснавыя
Раскідала па зямлі.
Пад вятрамі б'юць крыламі
Маладыя матылі,
Маладыя матылі,
Маладыя матылі.

А дзяўчаты на вяселле
З васількоў вянок сплялі —
Быццам стомлена прыселі
Ім на рукі матылі,
Ім на рукі, ім на рукі,
Ім на рукі матылі.

Як дадому к маладому
Маладую павялі,
Навакол сваты віліся,
Як ля вішні матылі,
Маладыя матылі,
Маладыя матылі.

Вось і восень залатая.
Клёны сцежкі замялі.
Адлятаюць, адлятаюць
Жураўлі і матылі.
Адлятаюць, адлятаюць
Жураўлі і матылі.

Не навечна, не навечна
Дні юнацтва адплылі.
Зноў агеньчыкамі ўспыхнуць
Веснавыя матылі,
Непаседы-матылі,
Маладыя матылі...