Атруці мяне вясновым хмелем...

Яшчэ не ацэнена

Атруці мяне
вясновым хмелем,
Апляці мяне
рукамі цёплымі.
На дваіх з табою мы падзелім
Ноч, што льецца залатымі кроплямі.

Ап'яні мяне
дыханнем чыстым,
Ахіні мяне
прызнаннем ціхім.
Мы ў далоні з неба зор маністы
Ссыплем рук суладным ускалыхам.

Прытулі мацней,
мая абранніца.
Наталі
мае сухія вусны...
О, як хутка прыплывае раніца —
Сну і явы сонечнае вусце!..