сустрэча

Я так баялася гэтай сустрэчы...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Я так баялася гэтай сустрэчы.
Я думала: яна ўспыхне маланкай з яснага неба
ці сцюжна агорне агромністай кропляй.
Я так баялася гэтай сустрэчы.
I вось — ты стаіш.
Такі непадобны, худы, высокі.
Гады асірацілі цябе:
асыпаўся, як лістападаўскі клён, твой чуб;
змяніў ты на бліскучы метал
сваю белазубую ўсмешку;
адклаліся тонкімі штрыхамі па тваім твары
перажытыя дні...

Бываюць сустрэчы... Такія сустрэчы!..

Яшчэ не ацэнена

Бываюць сустрэчы... Такія сустрэчы!
Вясновыя ветры ўстрывожаць снягі,
Наладзіць сустрэчу запознены вечар,
Запознены вечар — востраў тугі.

Бываюць сустрэчы! Такія сустрэчы...
Гарачыя рукі... Чаканы парыў.
I зорысты вечар, і вочы, як вечнасць,
Шчаслівая вечнасць шчаслівай пары.

Зноў будуць сустрэчы, будуць сустрэчы!
Растануць, сплывуць успамінам снягі!

«Добры дождж!»

Яшчэ не ацэнена

Дождж коціцца, бубніць, гудзе,
Бяжыць, як хлопчык басанож...
I я заместа «Добры дзень»
Табе сказала: «Добры дождж!»

I засмяялася,
I ты
Нібы смяяўся пад дажджом, —
Ды ўраз пакрочыў за масты,
Прыкрыўшы мокры твар плашчом...

Ах, добры дождж, вясёлы дождж,
Нашто жаданага прагнаў?
Пытаюся ў цябе: няўжо ж
Ён тых дажджоў не дараваў,
Што некалі вось так ішлі
I ўсе усмешкі залілі?..

Арфа

Ваша адзнака: Нет (10 галасы)

Яна на арфе ў маладосьці грала...
У шапіку цяпер (каля вакзала)
Гандлюе цацкамі... Я самалёцік «ЯК»
Купляю і пытаюся: «Ну як
Жывеш?..»
(Яна): «Ды ўсяк бывала...
Перажыла...»

(Сям’я... І муж байбак
І п’яніца... І дзеці...)
— Колькі?
— Двое.

Ды нешта ў ёй скразное, незямное,
Як арфы гук!..
— Ты знакаміты стаў...
Я не чакала...
— Сам я не чакаў...
Шыкоўна выглядаеш...

На сцежках далёкіх...

Яшчэ не ацэнена

Нас выпадкам
Сцяжынкі лясныя звялі,
І калі
Пад птушыную песню ў галлі
І пад ранішні пошум лістоты
Ёй руку паціскаў
І з сям’ёй віншаваў,
Мне яна засмяялася:
– Што ты,
З ім даўно не жыву...
І абцасікам тонкім
Прымяла траву.
А калі
На расстанне руку падалі,
Мне сказала:
– Ты помніш прагаліны,
Як сюды па грыбы прыбягалі мы,
Помніш зорную россып суніц,
Тыя гнёзды драздоў і сініц?

Сто гадоў ты прагнуў гэтай стрэчы...

Яшчэ не ацэнена

Сто гадоў ты прагнуў гэтай стрэчы,
Сто гадоў чакаў ты гэтых воч,
Знаючы, што прыйдзе гэты вечар,
Верачы, што будзе гэта ноч!

Сто гадоў ты смяг без гэтых вуснаў,
Сто гадоў чарсцвеў без гэтых рук...
Што ж цяпер так горка ты ўсміхнуўся,
Уявіў стагоддзе новых мук?

Здрада

Яшчэ не ацэнена

Вясновы настрой — яснасловы.
Знаёмку ў кавярні сустрэў...
І нейкі матыў выпадковы
у сэрца няўзнак заляцеў.

Ліліся, як музыка, словы,
ды вось жа знаёмку сустрэў,
і стала падобным на ловы
жыцьцё з пачуцьцём напавер.

На ноце узьнёсла-фальшывай
загнаная ў пастку душа
спаймала сябе і зламіла
у сэрцы стралу ледзяша...