Старэе ўсё ў жыцьці імклівым...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Старэе ўсё ў жыцьці імклівым
І непазьбежна адыходзіць...
Мяняюцца ляндшафт і клімат,
Віруюць перамены ў модзе.
Дапытлівасьць рашучым чынам
Шлях у нязьведанае торыць.
Хто ўспомніць дымную лучыну,
Калі сядзіць прад маніторам?
Даўно ўжо гонка пачалася,
Каб паскарацца год ад году.
I мы гучым у новым часе
Гудком забытым параходу.
Ды прабіваецца праз вусьціш
Жывое пачуцьцё бяз стомы.
З дрыготкіх, неспатольных вуснаў
Зноў вечнасьць чуе шэпт знаёмы.
«Кахаю...» — як вянок надзеі,
«Кахаю...» — як быцьця аснова.
Ня старыцца, а маладзее
Адно —
для ўсіх сьвятое —
Слова.