А можа, каханне толькі

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

А можа… каханне толькі?

Ласкоча-казы΄ча Ліпень
далоняю далікатнай
стан тонкі, лагодны,
Ліпы,
квітнеючай каля хаты.

Удаль
разліваецца хваляй
яе паслухмяная згода.
Наўколле трымці΄ць –
адчувае
той згоды
чароўны водар.

Навошта
шукаць прычыну?
Флюідаў дзівосных токі,
прыроды закон –
магчыма.
А можа…
каханне толькі?