Мы з табой

Яшчэ не ацэнена

Ішлі разам з табой
сэрца ў сэрца, крок у крок...
Першы раз цябе ўбачыў
халоднай зімой...
І тады ўсе жыцце
пакацілася ўбок
пакаціўся і я...
незнарок.

Па халоднай зямлі
па снязе, па душы...
Завірухі мялі
у паднябеснай цішы.
Мы з табой дзве гаротных душы
прыціскаліся сэрцамі
і жадалі аджыць.
Мы ўдвох цэлы свет, як бязмежжа
зямлі...
Разышліся ў свет, быццам два караблі...

Не мая ты цяпер, і для іншага
люба...
А мяне ўжо не ты,
а іншая згубіць...

2014 г.