Я не здрадзіў каханню свайму,
І не здраджу яму ніколі …
Я не выдам яго нікаму,
Не скажу аб пякучым тым болю.
Разарвецца хай сэрца ў муках,
Не загоюцца шнары на ім.
Не заўважуць дрыготкія рукі,
Душаць мукі мяне, як атрутнейшы дым.
Я ніколі не крыкну ўслед нікаму,
Не скажу нікаму, што кахаю.
На маім атрутным вяку,
Не сустрэне ніхто сакавітага гаю…
Ты прабач калі ласка мяне,
Не зрабіў я цябе шчаслівай…
Хай заўсёды, і ў бодрасці, і ў ва сне,
Мяне мукі грызуць з найвялікшаю сілай…