хацеў аддаваць словы паперы,
але забыў, як трымаюць асадку
кроплі дажджу напужалі дзверы:
латунь ключэй становіцца вадкай.
хацеў аддаваць думкі палотнам,
ды пэндзаль дагэтуль спіць у краме.
начны эфір у тэлевізары вокнаў.
хлусіць сцэнар: усё не так паміж намі.
карміў працэсар: нулі і адзінкі.
карміў марскіх свінак: зерне і сена.
спяваў табе песні, ды трапіў у Навінкі.
пісаў для КуКу — прывіт, Чырвоная Змена!
як мантажор перамешвае кадры,
як ты чытаеш класічныя кнігі,
так я бягу ад сваёй жа гітары
у пекла вясновай адлігі.