жніво

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

...і ўсё бы добра,
каб не нажы па тонкіх хвалях,
не чэмпіёнскія медалі -
бо мне казалі,
што не прыдумалі герояў,
што не бываюць іглы ў шкарлупінні мрояў.
ды ўсё бы добра,
каб не я.

мне абяцалі,
што мёртвым ужо зусім не страшна,
што горшы лёс ім недасяжны,
што трэба бегчы,
што не злічыць сваіх хвілін,
і бачыць сны пра недапіты кафеін -
мне абяцалі,
што не я.

хлусілі,
мне часта хлусілі,
а я на веру браў іх словы.
перакананы быў, што клёва
бегчы восенню,
збяднелай восенню
па лесе, па палях, направа,
наўпрост праз горы снегу і праз травы...
куды прыйшоў?

дажджы пануюць.
мокры асфальт - у адбітках фар.
сканаў рэлікт цябе - ліхтар.
машына часу,
вязі наперад сотні міль,
каб маім "ля" зайздросціў з неба містар Хіль!..
дажджы пануюць,
а не я.

вярніся, стрэл!
мой пісталет даўно ў іржы,
забылі пра мяне віжы...
у пляшцы - спеў.
на Марсе распусціўся бэз,
а мой аповед стаў жнівом для тысяч п'ес.
вярніся, стрэл! -
вярнуўся я.