не існуеш, не існуеш,
а проста пішаш словы
як з-пад асадкі трапіць верш —
нібыта жыць нанова.
а як раптоўна будзе ноч,
ніхто не сніць цябе, апроч
кагось на іншым карку свету,
не здагадаешся, што гэта —
той, хто я.
павольны крок, адвольны крок —
не супадуць дарогі.
світанак у вокнах, бы знарок —
як фота ў чыіхсьці блогах.
зірні: як выбліск, стаўся дзень.
на коўдру падае прамень.
пра цябе пішуць у газетах.
ты здагадаешся, што гэта —
той, хто я.
сярод ракі, сярод ракі
пад лесам выспа дрэмле.
няма ні чоўна, ні рукі,
каб трапіць у тыя землі.
на выспе вечар апантаны.
з-пад цемры — позірк прыхаваны
і чорны слуп — дым цыгарэты.
не здагадаюся, што гэта —
ты.