Са зборніка "Пекная і вясёлая ўцеха"
О, які мі цяжэнька,
О, які мі нудненька,
Мілы дома не начуе;
А мне страшна спаці,
Самы едны в хаце,
Цо мене не любуе.
Ліхая доля моя,
Чы не свая воля,
Шчо не ідзе да дому спаці.
Ды чы я вдовіца,
Чы я маладзіца,
Сама адна начаваці?
Гляжу а палночы,
Праглядала очы,
Міленькага чакаючы.
Алі ж мой міленькі,
Взяўшы за ручэнькі,
Чужу жонку провадзае.
Шчобы табе, міленькі,
Зараслі сцежанькі,
Шчо па ноцы до цудзы ходзіш.
Ідзі ты да дому,
Не чыні сарому,
Не гай ідзе к бесу (!) спаці.
Ідзі, не кружыся,
Зэ мною лажыся,
Чы не люба маладзіца?
Чы не руса коса,
Чы я не хороша,
Чы не чарнэ брвое?
Выйшла малодунька
Да сваго любонька,
Ручку пацалавала.
Хадзі, мой галубе,
Тебе мне надобе,
Радам тебе дастала.
Другая палова XVII — першая палова XVIII стагоддзя