Прыдумаў я свае прыкметы:
Няўдалым будзе новы дзень,
Калі на воблік,
мілы, сьветлы,
Уранку набягае цень.
Другая ж —
будзе дзень
шчасьлівым.
Бо ў вуснах жарты ўжо гучаць,
Бо зноў іскрынкі дурасьліва
Мігцяць у сонечных вачах.
Люблю прыкмету толькі тую,
Найлепшую з усіх прыкмет —
Калі каханая цалуе
Сваёй усьмешкай белы сьвет.