Я плаваю ў рэчцы сваіх сумных сноў.
У снах твой вобраз узнікае зноў і зноў.
З табой мы наяве не разам даўно;
ты зараз далёка – ў краіне дажджоў.
Узгадваць мне сумна й балюча ўначы
вачэй тваіх бляск, тонкі пах валасоў.
Сышла ты, аднак і дасюль чую гук
пяшчотна-кранальных тваіх ціхіх слоў.
Кагось папракаць цяпер сэнсу няма –
шквал рэўнасці знішчыў і жарсць, і любоў.
…Але ўсё-ткі веру, калісьці душа
жыць будзе ў палацы кахання ізноў.