Дай мне шанец, шанец, шанец
на адзін з табою танец.
Палкі танец той кахання
будзем танчыць мы да рання.
За той танец падарунак
табе будзе – пацалунак…
Тады ўзяўшыся за рукі,
мы гуляцьмем без прынукі
недзе ў парку, а затым
хай смяецца нам адным
сонца… Хай насустрач крочыць
вечар і хай напрарочыць
шчасце нам сямейнае,
празрыста-беззавейнае.
Ноч-вядзьмарка ў ціхі час
у жарсці вір хай кіне нас.
. . . . . . . . . . . . . . . . . . . . .
Хай “наступствам” танца тога
стануць шлюб і дзетак многа…