За цяжкасцю свайго крыжа,
Бывае, не прыкмеціш,
Што недзе родная душа
Жыве на белым свеце.
Яна адкрыта назаўжды
І шчырасці , і цуду.
Выратавальныя сляды
Яе шукаць я буду.
Калі ж душы такой няма –
Адзінае у свеце,
Тады Стварыцель нас дарма
Пакінуў у Сусвеце.
29.02.2012.