Я магу ў табе растварыцца

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Я магу ў табе растварыцца,
Зліцца з вірнай, гарачай крывёю,
Чысцінёй незямной наталіцца,
Як бальзамам гаіцца табою.
Толькі доўжыцца смага бясконца,
На душы то трывожна, то пуста.
Застаецца запаленым сонцам
Цалаваць твае спелыя вусны.

07.05.2012.