Я дыханнем сваім аднойчы
Тваіх вуснаў крануцца мару
Пасярод звар’яцелай ночы
На ускрайку бязмежнай хмары
Я вільготнасць твайго пагляду
Вып’ю ўсю да апошняй кроплі
Пад чароўнай ночы прыглядам
Я дрыжаць буду свечкай крохкай
Даставаць будуць пальцы гукі
З незнаёмых вяршыняў свету
У сімфоніі мае рукі
Уладкуюць сугуччы гэты
І калі мой анёл тужлівы
Узмахне крыламі уверсе
Мне не страшна ужо мажліва
Мне не жудасна і памерці