Здрады

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Здрады

Я здраджваю табе з іншымі.
Іх шмат у мяне. Вось так.
Адзін – Фрэдэрык, музыка.
Другі – мастак.
Трэці паэт –
Няхай будзе Язэп.
Стой, забылася,
Яшчэ адзін ёсць – Пастэрнак.
Я іх партрэтамі сцены свае
Увешваю, як зімой ялінку.
А твой схавала.
Не памятаю ўжо, дзе.
Запіхнула ў нейкую скрынку.
О, толькі б ты ведаў,
Што за кампанія ў мяне крутая!
Я з кожным з іх абедаю,
А потым п’ю каву,
Ці цешуся любімым чаем.
Адзін мазуркі грае мне на раялі,
Другія два – чытаюць вершы.
А мастак, уяўляеш? Ён спрыяе,
Каб я непачатую паэму завершыла
І пела яму дыфірамбы.
Ці панегірык пісала, ці жартавала,
Не зважаючы на харэі і ямбы.
Але ў астатнім ён падобны да ідэалу.
Адным словам,
Жыццё саладзей халвы.
Калі не думаю ўпотай –
Мне б выкінуць цяпер цябе з галавы.
А з сэрца выкіну потым…
12.02.2015.