Што такое каханне

Ваша адзнака: Нет (5 галасы)

Што такое КАХАННЕ?
Гэта значыць - жыццё,
Гэта радасць спатканняў,
Аб усім забыццё,
Гэта - містыка, чары
І касмічны палёт,
Гэта - сонца скрозь хмары,
Пацалункавы мёд.
А, бывае, КАХАННЕ
У абліччы другім.
Я не маю жадання
Пазнаёміцца з ім...