А тваё цела пахне кветкай,
Пунсовай кветкай усiх жаданняў.
I нечым чыстым, вельмi рэдкiм,
У полымi дзiцячых абдыманняў.
Знямелi вусны ў няўмелых пацалунках,
Сардэчка б’eцца, молатам грахоча.
Жанчына ты, але вось толькi ў думках,
Свiтанак зноў застанецца дзявочым.
Не па жаночы пахне тваё цела,
Жыццё становiцца не лiрыкай, а прозай.
А зорачкi глядзяць унiз нясмела,
Як ты спрабуеш стаць зусiм дарослай.