ТАЕМНАСЦЬ МАЛАДОСЦI

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Цалуе лагодна ў вусны
Дзяўчыну хлапец маладзенькi.
Здзiўленна змаўкаюць музы,
Знiмаючы вопратку з ценi.

А ён да грудзей асцярожна
Каханне свае прыцiскае.
Дзяўчына прашэпча: „Няможна”
I вусны саромна схавае.

З салодкаю болю iмгненне,
Iм зоркi сцялiлi той ложак.
Цалуе хлапец ёй лагодна каленi
На золаце цёплага збожжа.

Сяргей Брандт, 16.06.2013