Такая прыгожая

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

Такая прыгожая —
губы
фарбуеш
світальнай зарой,
прачынаючыся
на плач
немаўляці;
шчокі румяніш
ранішняй прахалодай,
ідучы
на покліч
трамвайнага звону;
сінь для вейкаў
бярэш
у неба,
куды цябе
мара ўздымае,
запрашаючы
у карагод зорак...
Ды вяртаешся ты адразу
у абдымкі зямных турбот.
Куды спяшаешся, любая?
Пачакай,
пацалую —
пацалую
зару,
паветра
і неба.