Ты ізноў стаў маім кашмарам
І цяпер ты прыходзіш не ў сне,
І прыносіш канец маім марам
І таму, што магло быць пазней.
Ты не хочаш мяне пакінуць
У вершах-думках, прыватным жыцці,
Мае музы-анёльчыкі гінуць:
Яны тонуць у рацэ-небыцці.
Ты, як цень, па пятам за мной крочыш
І глядзіш, а ў вачах - катаванне.
Зазірнуць у сэрца мне хочаш,
Пакараць за маё Некаханне.