Ты мая Купалінка...

Ваша адзнака: Нет (1 голас)

ТЫ МАЯ КУПАЛІНКА...

Ты мая Купалінка,
А я твой Купаліш.
Мы касцёр кахання
Год каторы палім.

Што жадаць нам болей?
Нашы сны збыліся:
Нашы лёс і доля,
Як вянкі спляліся,

На жыццёвай плыні,
Як вянкі, сплыліся.
І купальскай песняй –
Сэрцы заліліся.

А дажджоў нямала
Нам дагэтуль – золкіх.
Быццам з неба ўпала
Кветка шчасця
зоркай!

Мы адзін другога
У вачах купаем...
Я твая Купалінка,
А ты мой Купаліш.