А ты сэрца мне
Тым параніла,
Што другога ты
Панаравіла.
Мо за тое люб,
З ночы, з раніцы,
Што ягоны чуб
Кучаравіцца?
А мо свацейкі
Вінаватыя,
Што так лацвенька
Вас сасваталі?
Што ж, не выпала:
Сонца выпіла
Медзвяну расу,
Засушыла цвет.
Ты іначыла —
Не заплачу я,
Што ж, бывай, красуй,
Хоць на цэлы свет!
Будзеш губы мець —
Не на згубу мне,
Малады пагляд —
Не на мой нагляд!