Ручча саснiў я джарало.
Высока сонейка стаяла,
I слонкi быстрае крыло
У зыркiх промнях трапятала.
I шэпт арэшын i травы
У сне мне чуўся iмем-словам.
Гладышкi голас гарлавы
У ручая быў тымчасова.
I гэты гук выразна мне
Душу сцiнаў салодкiм болем.
Я думаў – многа год мiне
I гук не скончыцца нiколi.
I пахла сонцам i вадой.
Бясконца так, навечна будзе!
Паветра парны сырадой
Струменем цёплым лiўся ў грудзi.
I гэты блаславiў я дзень,
I над крынiцай я нагнуўся,
Калi ў асмужанай вадзе
Твой светлы вобраз калыхнуўся.
Струмень я пiў, я слодыч пiў,
Нiбы чыё наканаване,
Я так тады цябе любiў,
Бы прадчуваючы растанне!
Нiбы скараўся я журбе,
Нiбы скараўся ўжо расплаце...
Хоць i не ведаў, што цябе
Ужо даўно наяве страцiў.