Успомніце хоць раз таго забытага,
Што незабытна помніць толькі Вас.
Магчыма, і не ведаеце Вы таго,
Што свет далёкай зоркі не пагас.
Успомніце хоць раз свайго няпершага,
Якому першай засталіся Вы.
У радасць падарожжа не завершана.
Расстанне ў неба ўзнеслі журавы.
Успомніце хоць раз таго наіўнага,
Што верыў Вам, што верыць і цяпер.
Успомніце хоць раз таго парыўнага,
Што парываўся ўкрасці Ваш давер.
Успомніце хоць раз таго раўнівага,
Што раўнаваў Вас да сябе самой.
Успомніце хоць раз таго шчаслівага,
Які навек заручаны з журбой.