Вечар клямкамі ляпае...

Яшчэ не ацэнена

Вечар клямкамі ляпае,
Ноч задворкам цягаецца.
Ліхтарамі без лямпачак
Твае вочы цыганяцца.

Навальнічныя высветы
Слоў тваіх напалоханых…
Ці змагу я хоць высватаць
Пацалунак на локане?

Хай. Замоўкну настойліва.
Стане стылай ільдзінаю
Шал душы маёй стоены.
Не прамоўлю: «Адзіная …»