Вось ноч.
Халодна зрабілася ўмомант.
Зацята вецер пяе.
Няма побач тваіх воч…
Веццяў ашалелых скрогат
Шануе мяне…
Так бедна вакол.
Так пякуча.
Бывае штораз і штодзень.
Людская шэрая маса,
Жыве, не жыве,
Але кідае цень.
Парывы мае разлятуцца кудысьці,
Як выбухам гразь і зямля.
Усё ж сонца пад раніцу выйдзе калісьці
І будзе асвечана наша ралля.