Восень…цемра, хмары ночы.
Раннем дождж сячэ з пляча.
Грэюць сэрца твае вочы
Толькі побач іх няма.
За вакном не тое свята…
Вецер вые ды крычыць.
І так смачна пахне мята,
Зорка ярка зіхаціць.
Быццам сон успамін далёкі,
Праплывае ўвышыні…
Да цябе мільёны крокаў
Я прайду ў цішыні.
Восень скардзіцца няхай,
Лісця, гразь на шлях кідае.
Пройдзе час і будзе май…
У ясным небе сонца ззяе.
Восень, цемра, хмары ночы…
Да сустрэчы мільён крокаў.
Мне б убачыць твае вочы
Глыбінёй глыбей аблокаў.