Як жа добра мне з Вамі было –
Як ні з кім, і ніколі, ні разу.
Струмянела спагадай святло,
Ні папрока ад Вас, ніі абразы.
Нават злая старэча- зіма
Не адолела трапным марозам.
Не прыдумала ж гэта сама –
Словы Вашы, пачуцці і слёзы.