Зажурана карымі глянеш вачыма:
-- Дзе доўга так быў?
Я маўчу, бы крычу:
-- Мая ты найлепшая ў свеце
жанчына,
дык я ж за табою з юнацтва лячу.
Мы – вольныя птушкі з табою
нібыта,
ды толькі на рознай ляцім вышыні.
Жыццёвы сцежкі нам лёс
пераблытаў,
бо хтосьці з нас Бога калісьці
ўгнявіў.
А лёс – наш суддзя, ён і добры,
і строгі.
Напэўна, нам выпала доля такая.
Хто я для цябе? Я – вандроўнік
убогі,
а ты для мяне будзеш вечна святая.