Абняла і прамовіла ціха...

Яшчэ не ацэнена

Абняла і прамовіла ціха:
— Можа, мы не пабачымся больш.
Ну, куды ты, пабудзь яшчэ крыху.
I хіснулася лесвіца ўбок.
I прыступкі згубіліся ў ночы.
Без цябе
столькі часу
як змог?
Дацягнуўся да выхаду моўчкі
I дарогу разгледзеў ля ног.

I дарога ўпіралася ў дом
He пачаткам сваім, а канцом.