адпускаю цябе...

Ваша адзнака: Нет (3 галасоў)

Адпускаю цябе.
Адпускаю.
Мой цудоўны анёл незямны.
Табе веру,
Ды ўжо не чакаю,
Што наведаеш нашыя сны.
Нас усіх надзяляе па змозе
І ярмом, і цяжарам пан Бог.
Не згубіўшы сябе па дарозе,
Ты мяне ад маўчання збярог.