Бывай,знаёмы мой,бывай,
Сустрэчы нашы зрэдку ўспамінай,
Калі мяцеліца і стужа,
Калі вясна расплёскаецца лужай.
Бывай,каханы мой,бывай,
Каханне наша зрэдку ўспамінай,
Калі заходзе сонца,вечарэе,
Калі чырвона ружа заквітнее.
Бывай,далёкі мой,бывай,
Прысніцца хай калоссяў ураджай.
Жнівень напрарочыў нам растанне,
Холадам павеяў раптам з рання
Шкада,што восень не паспелі
Сустрэць з табою.Адляцелі
Нашы журавы ў край далёкі.
Сумотна слёзы пакаціліся на шчокі.