Ты хітры кот.
Я злоўленая мышка.
У кіпцюрах тваіх малышка.
Пагуляеш,потым раптам кінеш,
Толькі сэрца назаўсёды вымеш.
Табе патрэбна для чаго?
Пільна мне ты адкажы.
Ад кахання я твайго
Бачу толькі міражы
Дыванамі ружы сьцелеш,
Што балюча колюць ногі.
Сам сябе на часткі дзеліш,
Зводзіш у тупік дарогі.
Разстаўляеш,як лавушкі
Свае довады і словы,
Забіваеш шайбу клюшкай
У мой погляд выпадковы.
Ты хітры кот.
Я злоўленая мышка.