Я чапляюся за словы
Без роздуму і без асновы.
Я чапляюся за ўчынак
Мару бачыць толькі вынік.
Вынік-застацца разам,
Вынік-злажыцца пазлам.
Сябе прымушу зажмурыць вочы:
Па лёсу ўдваіх мы крочым.
Пазлы губляюцца кудысьці,
Адна збіраю іх па крысе
Гуляю з шчасьцем я ў жмуркі,
Мацней чапляюся за думкі.
Мне адказаць бы на пытанне:
Рабіла,што я для растання?...
Не бачу ні адной памылкі,
Ткала кахання я пасьцілкі.