А хто ж гэта дзiчку
Ў сад перасадзiў?
А хто ж гэту дзiчку
Ўмела прышчапiў? –
Яблынькай-ранеткай
Дзiчка расцвiла.
Дзiчкаю i мне ты
Дзеўчынай была.
У цябе калючых
Шмат шыпоў было, –
Не адзiн малойчык
Сэрца абкалоў,
Не адзiн адходзiў
Схмурыўшы чало.
Толькi ў гэтым годзе
Стала пець сяло:
А хто ж гэта дзiчку
Ў сад перасадзiў?
А хто ж гэту дзiчку
Ўмела прышчапiў? –
Яблынькай мядовай
Дзiчка расцвiла.
Дзiчкаю бядовай
Дзеўчына была.
Дзiчкай-недатычкай
Дзеўчына была.
Стала маладзiчкай –
Пчолна загула.
Маладзiк-садоўнiк
Шчаслiў нездарма:
Стала пладаносіць, –
I пяе сама:
Мой каханы дзiчку
Ў сад перасадзiў.
Мой адзiны дзiчку
Ўмела прышчапiў.
Яблынькай мядовай
Дзiчка расцвiла.
Дзiчкаю бядовай
Дзеўкай я была!