Каханая

Яшчэ не ацэнена

Каханая! Што ж, дзякую табе
за ўсё, было што ўзімку паміж намі.
Вясной каханне наша са слязамі
сплыло удалеч, як караблік па вадзе.

Цяпер твой вобраз бачу толькі ў сне
самотнымі і доўгімі начамі…
Той успамін то ў сэрца б’е нажамі,
а то ў душу бальзам пяшчоты лье.

Вось так жыву я зараз — адзінокі,
ад мітусні жыцця — такі далёкі!
А ты дзе? Ты, мажліва, асалоду

нібы віно, з каханкам новым п’еш,
ў сваіх учынках цэніш ты свабоду
і песні шчасця ўжо не мне пяеш…