Глядзі,як быццам міражы,
Гэта -лістотныя дажджы.
Што ўсё сапраўдна,дакажы.
Ты абяцаў яшчэ вясной,
Што будзем разам мы з табой.
Засох у полі зверабой.
Уперадзе зіма,снягі,
А мы чужыя,дарагі,
Вярні мне даўнія даўгі.
Калі не любіш,дык скажы,
Развей кахання міражы,
Як вецер восені дажджы.